Кажучы пра гэтую дату, Туск згадаў таксама, што ў 2019 годзе спаўняецца 30 гадоў з моманту вызваленьня Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з-пад савецкага дамінавання ў 1989 годзе.

«Вось што прыйшло мне ў галаву. Вы памятаеце, як прэзідэнт Расіі сказаў у 2005 годзе: «Мы павінны прызнаць, што развал Савецкага Саюза быў самай вялікай геапалітычнай катастрофай стагоддзя». Сёння ў Грузіі я хачу сказаць гучна і выразна: развал Савецкага Саюза быў вялікім шчасцем для грузінаў, палякаў, украінцаў, гэтак сама як і для ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. І я перакананы, што і для расейцаў таксама», — сказаў Туск.

Ён таксама назваў гэтую гадавіну «вельмі сімвалічным момантам» для абмеркавання дасягненняў «Усходняга партнёрства». Гэтае аб’яднанне, на думку Туска, дапамагло ўмацаваць і паглыбіць адносіны паміж усходнімі суседзямі Еўрасаюза.

У 2005 годзе Уладзімір Пуцін у сваім звароце да Федэральнага сходу назваў развал СССР, які адбыўся ў 1991 годзе, «найбольшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя».

Ініцыятыва стварэння праграмы «Усходняе партнёрства» належыць Польшчы. Гэты фармат прадугледжвае ўдзел шасці краін Усходняй Еўропы: Украіны, Грузіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі і Беларусі. Першая сустрэча міністраў замежных справаў у рамках Усходняга партнёрства адбылася ў снежні 2009 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?