Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«У наступныя дні на тэрыторыю Беларусі працягне паступаць паветраная маса з поўначы Еўропы, таму разлічваць на цяпло не прыходзіцца. Тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму, але на выходных дажджоў будзе менш», - сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 12 ліпеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах з навальніцамі. Днём — +16—22. У Мінску +17-19

У суботу днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Удзень - 16-23 цяпла. У Мінску - + 18—20

У нядзелю, 14 ліпеня, не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, днём у асобных раёнах навальніцы. Удзень - 15-22 цяпла. У Мінску - + 18—20

У панядзелак, 15 ліпеня, таксама + 16-23 градусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0