11.07.2019 / 13:08

Наскевіч распавёў, што, на думку следства, магло стаць прычынай выбухаў на салюце 3 ліпеня 1

Прычынай выбухаў падчас салюту 3 ліпеня стала, хутчэй за ўсё, няякасная піратэхніка. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч, піша Tut.by

Іван Наскевіч паведаміў, што следства разглядае чатыры версіі здарэння.

«Самая відавочная, і яна ўжо знаходзіць пацверджанне, — версія пра тое, што піратэхнічныя зарады былі, хутчэй за ўсё, неналежнай якасці. Цяпер пытанне іншае: яны першапачаткова былі неналежнай якасці альбо такімі сталі — гэта самы актуальны прадмет расследавання».

Наскевіч таксама пацвердзіў, што затрыманым па справе расіянам абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Абвінавачванне ім будзе выстаўлена ва ўстаноўлены законам 10-дзённы тэрмін.

Нагадаем, 3 ліпеня падчас святочнага салюту адбылося надзвычайнае здарэнне. Загінула 64-гадовая жанчына, яшчэ 10 чалавек пацярпелі.

0
меркаванне / Адказаць
11.07.2019 / 14:21
І што, з беларускага боку вінаватых у трагедыі няма? Здаецца, тую піратэхніку куплялі не для салюта на ўласным падворку?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру