Незвычайнае ДТЗ адбылося ў горадзе ўначы 10 ліпеня, пішуць «Моцныя навіны».
Як вясветлілася, кіроўца «Фальксваген Гольфа» не справіўся з кіраваннем, выскачыў на сустрэчную і пратараніў мікрааўтобус, які стаяў прыпаркаваны.
Але ад сутыкнення маршрутка падскочыла і прызямлілася на машыну вінаватага ў аварыі, а таксама на яшчэ адно аўто, прыпаркаванае побач. Легкавікі значна пашкоджаныя, але ніхто з людзей не пацярпеў.
За рулём «Фольксвагена» быў 23-гадовы хлопец. У яго выявілі 1,7 праміле алкаголю.
Каментары