11.07.2019 / 13:38

Беларусь хоча павысіць тарыф на транспартаванне нафты на 21,7% 1

Павышэнне тарыфаў на транспартаванне нафты на 21,7% з 1 жніўня дасць магчымасць кампаніі «Гомельтранснафта» пакрыць выдаткі, якія ўзніклі ў выніку форс-мажору на нафтаправодзе «Дружба», паведамляе Interfax.

У лісце ад 1 ліпеня на адрас «Транснафты», «Гомельтранснафта» просіць расійскую манаполію ўзгадніць рост тарыфаў.

«Гомельтранснафта» тлумачыць, што ў выніку трапляння ў беларускую магістральную трубаправодную сістэму некандыцыйнай расійскай нафты спынілася транспартаванне сыравіны ў кірунку Адамова і Бродаў.

NN.by

1
Юзік Крулеўскі / Адказаць
14.07.2019 / 18:13
Не ведаю, можа і трэба павышаць тарыфы. Хай займаюцца адмыслоўцы! Але жыццё нашай краіны такое -- хоць бы што, хоць малюсенькі кавалак, урваць бы ў расейцаў. На сваёй эканоміцы нічога ўжо не возмеш! Усё развалена! Раскрадзена!  Адна надзея на падачкі "старэйшага" брата!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру