Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк лічыць, што адных прававых мер у барацьбе з п'янствам за рулём недастаткова, і не выключыў, што пытанне будзе вынесена на грамадскае абмеркаванне. Аб гэтым Аляксандр Канюк паведаміў сёння журналістам, піша БелТА.

«Адных прававых мер недастаткова. Трэба думаць аб нейкіх дадатковых мерах», - сказаў Аляксандр Канюк. Ён дапусціў, што пытанне можа быць вынесена на грамадскае абмеркаванне, і заклікаў падключыцца ў тым ліку СМІ.

Апошні выпадак у Брэсцкай вобласці (ДТЗ у Белаазерскім раёне, дзе загінулі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей) Аляксандр Канюк назваў проста абуральным. «Усё можна разумець, але калі дзеці гінуць ні за што!» - эмацыянальна выказаўся генпракурор.

Ён нагадаў, што пазіцыя прэзідэнта па пытанні барацьбы з п'янствам за рулём вельмі жорсткая. Гучала, у прыватнасці, прапанова аб пажыццёвым пазбаўленні правоў нецвярозых вадзіцеляў. Генпракурор не выключыў, што з часам у Беларусі да гэтага прыйдуць.

Але, на яго думку, нават такіх мер недастаткова - пазбаўленыя правоў усё роўна садзяцца за руль, тыя, у каго канфіскавалі аўто - бяруць на час чужыя машыны, крадуць іх.

«Меры з пункту гледжання закона трэба прымаць абавязкова, але трэба і яшчэ якія-небудзь іншыя прапрацоўваць», - сказаў Аляксандр Канюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?