11.07.2019 / 16:04

Пуціна зацікавіла ідэя Зяленскага пра сустрэчу кіраўнікоў шасці краін у Мінску 7

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў цікавай ідэю ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага пра сустрэчу ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў шасці краін: Расіі, Украіны, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША, піша РБК.

«Гэта можа быць цікава», — адзначыў Пуцін.

«Мы ніколі не адмаўляліся ні ад аднаго з прапанаваных фарматаў, у тым ліку ад пашырэння нармандскага фармату», — сказаў Пуцін.

«Але, па-першае, гэты нармандскі фармат і сустрэча на вышэйшым узроўні павінны быць добра падрыхтаваны, гэта відавочная рэч», — сказаў ён. «Па-другое, больш-менш пра нешта можна будзе казаць пасля канчатковага фарміравання новага ўрада Украіны і правядзення выбараў у парламент краіны», — працягнуў прэзідэнт Расіі.

«Па-трэцяе, я не ведаю, як рэагуюць [на гэтае запрашэнне] іншыя ўдзельнікі прапанаванага фармату», — дадаў Пуцін.

NN.by

39
Serg / Адказаць
11.07.2019 / 16:09
Хороший ответ умного человека!!
6
rosas / Адказаць
11.07.2019 / 16:20
На фото мутант какой-то
2
Жвір / Адказаць
11.07.2019 / 16:23
«Па-другое, больш-менш пра нешта можна будзе казаць пасля канчатковага фарміравання новага ўрада Украіны і правядзення выбараў у парламент краіны»
Nu, heta ž vykliučna ūkrainskaje pytaņnie, unutranaja sprava Ūkrainy. Dyk čaho ž jano raptam nabyvaje takuju važnasc` dlia krainy-haranta ūkrainskaj niezaliežnasci i nieparušnasci jejnych miežaū...:)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру