11.07.2019 / 16:10

Пад Магілёвам мужчына выпадкова параніў з пнеўматыкі сямігадовага пляменніка 1

Здарэнне адбылося вечарам 9 ліпеня - у Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу з невялікім раненнем кісці было шпіталізавана сямігадовае дзіця, паведамляюць mogilevnews.by

 

Аказалася, што выпадковае пашкоджанне з пнеўматычнай вінтоўкі «Байкал МР-512» пляменніку ў двары свайго дома прычыніў па неасцярожнасці 35-гадовы жыхар вёскі Красніца-2. Надзвычайнае здарэнне адбылося, калі мужчына страляў з вінтоўкі па бляшанках.

Вінтоўку канфіскавалі. Бацькі хлопчыка прэтэнзій да сваяка не маюць.

NN.by

1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
11.07.2019 / 19:38
I зноў Магiлёў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру