Грамадства1515

У Жодзіне запісваюць на «курсы разведчыка». Інструктар сцвярджае, што прайшоў Крым і Данбас

Чытачы «Нашай Нівы» з асяродкаў страйкбалістаў паведамілі аб дзіўнай сітуацыі ў Жодзіне, дзе адкрыліся «Курсы разведчыка». Іх вядзе чалавек, які ў прыватных размовах пазіцыянуе сябе як вайсковец, што прайшоў і Крым з Данбасам. 

Зваць яго Міхаіл Салавейка, пазыўны — «Мядзведзь». Пра яго вядома тое, што сам ён паходзіць з Кобрына, служыў тэрміновую службу і некалькі кантрактаў у беларускім войску.

«Мядзьведзь» (злева) з адным са сваіх курсантаў

Нам прадаставілі фрагменты асабістых перапісак, у якіх Салавейка сцвярджае, што «ўдзельнічаў у захопе Крыма», а таксама «асабіста бачыў зарэзаных і забітых на Усходзе». 

Цяпер Міхаіл стварыў у Жодзіне курсы для тых, хто хоча выпрабаваць сябе, і водзіць групы ў экстрэмальныя палявыя выхады з перашкодамі, выступае на гарадскіх святах. 

Цана ўдзелу ў палявым выхадзе на два дні — каля 70 рублёў. 

Ці праўда тое, што Салавейка ўдзельнічаў у захопе Крыма і вайне на Данбасе? Ці гэта толькі ўдалы, у ягоным уяўленні, маркетынгавы ход? Змест яго інтэрнэт-старонкі і старонак сяброў клуба выдае ў іх людзей, якія з вялікай прыязнасцю ставяцца да ідэй «рускага свету» з усімі яго атрыбутамі.

На прамое пытанне Салавейка адказаць так і не здолеў. Дарэчы, беларускую мову ён не разумее. 

«А навошта вам гэта? Для чаго вы пытаецеся? Я замінаю вам? Чаму вы мне такія пытанні задаеце? Мая пазіцыя такая — сябраваць з людзьмі. Давайце пасядзім ля вогнішча, паспяваем песні пра мір, а не пра вайну.

Так, па законе ёсць адказнасць [за ўдзел у баявых дзеяннях], але вы ж — не закон. Я перад законам за гэта ўсё адказаў і гатовы далей адказаць.

Я цяпер шукаю міра і згоды, я люблю ўкраінцаў і рускіх, кожнага, хто са мной сябруе. Кожны чалавек у нечым вываляўся, я не хачу гэты пыл уздымаць. Я не беларус па крыві, але я Беларусь люблю, калі прыйдзе вораг, то я пайду ваяваць. І КДБ да мяне ўжо прыходзіла», — сказаў Міхаіл. 

Прыклад курсаў.

Вядома, што з дзецьмі ён не займаецца, а набірае да сябе на курсы падлеткаў ад 16 год. 

Мяркуючы па адкрытай інфармацыі, займаецца ў яго пару чалавек. 

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць