11.07.2019 / 17:11

Тры беларускія распрацоўшчыкі распазнання твараў патрапілі ў топ-10 дарагіх стартапаў Еўропы

Тэхналагічнае медыя Silicon Canals апублікавала дзясятку самых цэнных стартапаў Еўропы, якія спецыялізуюцца на распазнанні твараў.

Сярод іх тры — родам з Беларусі:

  • Masquerade (MSQRD), фінансаванне — €910 тысяч. Праграма дазваляе накладваць розныя фільтры на сэлфі або відэа ў момант здымкі. Тры гады таму фэйсбук купіў гэты стартап.
  • AIMatter. Стартап, заснаваны Юрыем Мельнічкам і Юрыем Гурскім, распрацоўвае інавацыйныя праграмы на базе прасунутых прыватных тэхналогій апрацоўкі малюнкаў. SDK дазваляе запускаць мадэлі глыбокага навучання ў рэальным часе на смартфоне. Зараз стартап належыць Google.
  • Banuba, фінансаванне — €11,4 млн. ШІ-лабараторыя Віктара Пракапені спецыялізуецца на машынным зроку і дапоўненай рэальнасці. Яе тэхналогіі дазваляюць распрацоўваць разнастайныя фільтры, трохмерныя AR-мадэлі і многае іншае для мабільных прылад.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру