11.07.2019 / 17:56

У вышыванках з косамі — берасцейскае «Дынама» незвычайна запрасіла заўзятараў на матч ВІДЭА 16

Берасцейскае «Дынама» да гульні супраць мінскіх аднаклубнікаў падрыхтавала відэа, у якім гульцы каманды: Аляксандр Гутар, Павел Няхайчык ды Саліў Бабаво — ў вышыванках косяць жыта.

Матч, які адбудзецца 14 ліпеня ў Брэсце, будзе прысвечаны беларускай культуры і традыцыям.

Усе заўзятары, якія прыйдуць на гульню ў вопратцы з элементамі нацыянальнай культуры, атрымаюць зніжку 5% на закупы ў клубным фан-шопе. Спецыяльныя флаеры будуць выдавацца ў зоне гасціннасці і фан-шопе на стадыёне.

Больш спартыўных падзей шукайце на Afisha.nn.by

ПК

1
Зямеля / Адказаць
11.07.2019 / 18:05
Хто ж так косиць ? Каб я так касиу дык дзед бы па карку надавау. Пятку трэба да зямли прыкладаць, а насок уверх.
0
Дар'я Старк / Адказаць
11.07.2019 / 18:29
Рэд. Дзякуй ))))
38
Лях / Адказаць
11.07.2019 / 18:50
А казалi ж што у нас IT-краiна... а тут з косамi, можа яшчэ i у лапцях?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру