11.07.2019 / 18:43

У Беларусі хочуць забараніць аднаразовы пластыкавы посуд у кафэ і рэстаранах 4

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) запытала ў Міністэрства аховы здароўя, Мінжылкамунгаса, Дзяржстандарта, Мінпрыроды і бізнэсу інфармацыю адносна выключэння выкарыстання ў аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду, піша Tut.by.

МАРГ просіць дзяржорганы і бізнэс-саюзы да 25 ліпеня 2019 года акрэсліць сваю пазіцыю па гэтым пытанні, гаворыцца ў лісце антыманапольнага ведамства.

Ведамства просіць пазначыць праблематыку пры ўтылізацыі пластыкавага аднаразовага посуду і яго аб'ёму. МАРГ таксама падлічыць колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання, якія выкарыстоўваюць пластык, і вывучыць абставіны, якія перашкаджаюць выкарыстанню ў аб'ектах грамадскага харчавання сталовага посуду.

У Беларусі у 2019 годзе прынята дырэктыва № 7, у якой гаворыцца аб паэтапным зніжэнні колькасці поліэтыленавай упакоўкі і замяшчэнні яе ўпакоўкай бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.

Еўрапарламент у канцы сакавіка ўвёў на тэрыторыі ЕС забарону на аднаразовыя пластыкавыя талеркі, кантэйнеры, шклянкі, посуд для фастфуду, відэльцы, нажы, лыжкі. Табу накладзена таксама на вытворчасць кактэйльных саломінак і ватных палачак. Закон уступіць у сілу ў 2021 годзе.

3
Уж1 / Адказаць
11.07.2019 / 20:57
ДА!
33
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
11.07.2019 / 21:12
Прыйдзецца ідзі шукаць савецкую тэлескапічную шкляначку ды насціь з сабою. Бо калі замест пластыкавых шклянак з'явяцца маліноўскія ды цётка з вядром, ў якім гэтыя шклянкі будуць мыць, то іншага выйсце няма. Хіба папяровыя дадуць, з якіх трэба выпіць змесціва за 2 секунды, інакш пасля 5 секунд яго там ужо не будзе.
9
Алексей минский / Адказаць
11.07.2019 / 21:45
Нужно возвращать маленковский гранёный стакан!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру