11.07.2019 / 19:25

Google навучыўся перакладаць надпісы з беларускай мовы ў рэальным часе праз камеру 2

Google анансавала вялікае абнаўленне функцыі машыннага перакладу праз камеру ў праграме Translate.

У сэрвіс імгненнага перакладу тэксту на выявах дадалі 60 новых моў, у тым ліку беларускую. Акрамя таго, калі раней можна было ажыццяўляць пераклад толькі ў пары з англійскай, то цяпер — на любую з больш 100 моў, даступных у Google Translate.

Таксама пры працы праз камеру сэрвіс будзе самастойна вызначаць зыходную мову. Гэта можа быць асабліва карысна ў падарожжах, напрыклад пры чытанні меню ў рэстаранах або дарожных знакаў.

Першапачаткова абнаўленне будзе даступна абмежаванай колькасці карыстальнікаў, але на працягу некалькіх тыдняў стане даступным для ўсіх.

NN.by

0
mannen / Адказаць
12.07.2019 / 10:52
Спасибо за прекрассное фото в качестве иллюстрации.Именно так все и представляют себе надписи на белорусском языке.
0
Чеснок / Адказаць
12.07.2019 / 13:41
Теперь можно не переводить "Захоўвай хуткасны рэжым", а все туристы из России и лично Саня, смогут разобраться что там написано, прямо на ходу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру