11.07.2019 / 21:23

Лукашэнка адкрыў чарговы «Славянскі базар» 12

Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» стаў святам дружбы і ўзаемаразумення. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця, перадае БелТА.

«Мы рады ўсім, хто прыехаў да нас, каб падзяліць з намі гэта прыгожае свята — сапраўднае свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта такім фестываль і задумваўся ў пачатку 1990-х гадоў, ён стаў адказам творчых людзей на распад СССР.

«Яны аб'ядналіся, каб захаваць брацкія адносіны паміж новымі незалежнымі дзяржавамі. Гэта заканамерна: у няпростыя часы маральную апору людзі заўсёды знаходзілі ў мастацтве», — падкрэсліў Лукашэнка.

3
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
11.07.2019 / 21:35
З аднаго свята на іншае. Во жытуха. Як некалі каралі куралесілі. Спачатку двор едзе да аднаго герцага у замак, дзе балі, прадстаўленні, банкеты ды паляванні, потым да іншага герцага выпраўляюцца. І так круглый год. Ну дык там герцагі плацілі за ўсё, а за чый кошт гэтыя банкеты ў Беларусі? Сямашка кажа не перажывем манёўр, а тутака святы, святы, святы, і ўсё за бюджэтныя сродкі.
2
ПАК / Адказаць
11.07.2019 / 22:30
Тяжела работа президента. Сплошной чередой то парады, то игры, то фестивали. И ко всему же надо готовиться, кредиты где-то изыскивать. Денег немеряно надо на все эти важные для страны мероприятия.
1
Ales' / Адказаць
11.07.2019 / 22:35
Гэтаксама як і яго шматлікія чыноўнікі хаваюцца ў замежных камандзіроўках, ён сыходзіць у святы, спорт, адпачынкі, безвыніковыя замежныя візіты. Абы схавацца ад гэтай рэчаіснасці, абы яго не турбавалі ды не дапякалі гэтымі праблемамі...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру