11.07.2019 / 22:26

Хісткая перамога Шахцёра, выцягнутая нічыя Дынама, панылая параза Віцебска — ВІДЭА галоў са старту Лігі Еўропы 5

Беларускія футбольныя клубы правялі матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Мінскае Дынама ў гасцях згуляла ўнічыю з латвійскай Ліепаяй — 1:1

Мінскае «Дынама» толькі ў канцы матча з «Ліепаяй» здолела вырваць нічыю. Гаспадары адкрылі лік у першым тайме, рэалізаваўшы пенальці.

За некалькі хвілін да фінальнага свістка каманду выратаваў Капленка, які сыграў на дабіванні. Фанаты Дынама выбеглі на поле.

Салігорскі Шахцёр з мінімальным лікам абыграў мальтыйскі Хіберніанс.

Грамыка атрымаў перадачу ад Кавалёва і расстраляў вароты Хіберніанса.

У сваю чаргу Віцебск у гасцях прайграў фінскаму КуПСу — 0:2

Гаспадары на працягу матча валодалі ініцыятывай і забілі два мячы ў другім тайме.

Матчы ў адказ адбудуцца праз тыдзень.

NN.by

6
Алексей минский / Адказаць
11.07.2019 / 22:41
Срамота!
1
Alehna / Адказаць
12.07.2019 / 04:32
Алексей минский, срамата - гэта кнорыны, мамаевы
3
Ляксандра / Адказаць
12.07.2019 / 12:42
Типичные представители типичного "футбола".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру