З 2 лютага за атрыманне шэнгенскай візы давядзецца заплаціць 80 еўра. Рашэнне Рады Еўрасаюза па зменах у Візавы кодэкс апублікавана ў афіцыйным часопісе ЕС, піша Tut.by.

У лютым Еўрапарламент і Рада ЕС дасягнулі папярэдняй дамовы па прапанове Камісіі па мадэрнізацыі візавай палітыкі ЕС. Акрамя палягчэння працэдуры атрымання візы змены ўключаюць у сябе і падаражанне шэнгенскай візы з 60 да 80 еўра.

Што да Беларусі, то перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС вядуць ужо некалькі гадоў. 4 ліпеня кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Андрэа Віктарын заявіла, што «перамовы ўжо завершаны, супярэчнасцяў няма, тэкст узгоднены».

Зараз Мінск і Брусэль павінны правесці дакумент праз усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Гэты працэс можа заняць 2-3 месяцы, а затым бакі выходзяць на падпісанне дакументаў.

Чакаецца, што для гэтай цырымоніі правядуць сустрэчу на высокім узроўні. Пасля падпісання пагаднення «шэнген» для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0