12.07.2019 / 11:41

У Мінску ручная варона ездзіць на спінах мінакоў і размочвае печыва ў лужыне ВІДЭА 1

Мінчук Аляксандр Петрыкевіч расказаў «Нашай Ніве» пра тое, што ў раёне Каменнай Горкі жыве незвычайная варона.

Яна зусім не баіцца людзей, гуляе з дзецьмі, праводзіць рэвізію пакупак у торбах жыхароў раёна, якія спыніліся ля пад’езда адпачыць.

«Я назіраю за ёй не так даўно, але паспеў заўважыць, што птушка незвычайная. Смелая. На відэа відаць, што яна з цікаўнасцю заглядае ў сумку і дакладна ведае, што там ёсць нешта смачненькае. Але печыва ўсухамятку не ела, пайшла размочваць у лужыну», — смяецца Аляксандр.

Цяпер Аляксандр думае над тым, што новай сяброўцы трэба выбраць імя, бо «Варона» гучыць неяк непаважліва для такой разумнай істоты.

НТ

0
1111 / Адказаць
12.07.2019 / 14:09
Класс!!)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру