12.07.2019 / 12:35

Дынамаўскае дэрбі і двубой галоўных лузераў чэмпіянату. Што цікавага будзе ў пятнаццатым туры вышэйшай лігі? 4

Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем сачыць за вышэйшай лігай, у якой нас чакаюць матчы апошняга тура першага круга. Шэсць з іх адбудуцца на гэтым тыдні, яшчэ два праз еўракубкі перанесеныя на канец верасня.

Галоўнай падзеяй чатырнаццатага тура, вядома, стала беларускае «класіка». Сяргею Гурэнку зноў не ўдалося абгуляць БАТЭ, але ягоная каманда паказала добрую гульню, а ў яе складзе выйшаў гулец 2002 года нараджэння. Канечне, не ад добрага жыцця, але давер галоўнага трэнера «Дынама» да сваёй моладзі можна толькі ўхваліць.

Фота: ФК «Дынама-Мінск».

На гэтым тыдні стала вядома пра сур'ёзныя праблемы мінскага «Тарпеда». Галоўны спонсар Міхаіл Міраненкаў спыніў фінансаванне каманды, гульцы ўжо некалькі месяцаў не атрымліваюць заробкі, а на выезд у Слуцк яны паехалі толькі дзякуючы падтрымцы АБФФ. Ёсць імавернасць таго, што каманда можа не дагуляць чэмпіянат.

З цікавостак хочацца адзначыць чарговы звышвыніковы матч «Энергетыка-БДУ» — каманда прайгравала «Нёману» з лікам 0:4, але здолела забіць двойчы і прайграць не надта ганебна. А «Шахцёр» вырваў перамогу ў «Мінска» дзякуючы пенальці на апошніх хвілінах — прычым у «гараджан» было два выдаленні, у тым ліку брамніка, і ў браме матч дагульваў палявы гулец.

Цяпер паглядзім, што цікавага нам рыхтуе 15-ы тур.

«Дняпро» — «Энергетык-БДУ»

Пасля нечаканай буйной перамогі над «Іслаччу» магілёўцы прайгралі тры гульні запар і ў выніку апусціліся на 14-ы радок — ніжэй толькі зона вылету.

«Энергетык» чаргуе перамогі, паразы і нічыі, але збольшага ўсе матчы вылучаюцца яскравай атакуючай гульнёй і мноствам прапушчаных галоў — напрыклад, у дзвюх апошніх гульнях «студэнты» прапусцілі 7 мячоў. Але ж і забілі 5!

Чакаем вясёлага футболу!

Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.

«Мінск» — «Іслач»

Пасля трох матчаў без перамог «Іслач» нарэшце перамагла — з лікам 2:1 «ваўкі» перамаглі ў «Славіі». А гол Мамо Янсанэ быў прызнаны найлепшым у туры.

«Мінску» будзе неймаверна складана: як вышэй было згадана, у Салігорску былі выдаленыя два лідары каманды — абаронца Алекса Відзіч і брамнік Сяргей Верамко.

Прагноз «НН»: перамога «Іслачы».

«Тарпеда-Мінск» — «Гомель»

Той рэдкі глядач, які забрыдзе ў суботу на «Камвольшчык», можа стаць сведкам гістарычнай падзеі. «Аўтазаводцы» не выйгравалі з 6 красавіка, а «Гомель» — з 13 красавіка. 

З усімі праблемамі «Тарпеда» ёсць адзін пазітыўны факт: адзіную перамогу тыя здабылі якраз на стадыёне ФК «Мінск».

Прагноз «НН»: перамога «Гомеля».

«Нёман» — «Слуцк»

У гарадзенцаў пакрысе наладжваюцца справы — дзве перамогі і 7 забітых мячоў таму пацвярджэнне.

«Слуцк» не выглядае сур'ёзным супернікам, але ў Гродне случчакі любяць засмучваць мясцовых заўзятараў, перамагаючы «Нёман» з лікам 0:3 ці 0:4.

Але ёсць прадчуванне, што не на гэты раз.

Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».

БАТЭ — «Тарпеда-БелАЗ»

БАТЭ стартаваў у Лізе чэмпіёнаў з нічыёй з польскім «Пястам», і перад гульнёй з даволі моцным «Тарпеда-БелАЗ» барысаўцам будзе вельмі складана абстрагавацца ад думак пра еўракубкавы матч у адказ.

З іншага боку, сітуацыя ў табліцы і ход берасцейскага «Дынама» ніяк не дазваляе БАТЭ расслабляцца. Ці здолее выйсці БАТЭ з такога раскладу пераможцам?

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Дынама-Брэст» — «Дынама-Мінск»

Лідараў табліцы таксама чакае няпростая гульня.

Летась абодва дынамаўскія дэрбі скончыліся ўнічыю, але зразумела, што за гэты час статус каманд відавочна змяніўся. Але лёгка здавацца хлопцы Гурэнкі не збіраюцца. 

Прагноз «НН»: нічыя.

Матчы «Славія»—«Віцебск» і «Гарадзея»—«Шахцёр» адбудуцца 25 верасня!

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

4
Жвір / Адказаць
12.07.2019 / 15:20
«Дняпро» — «Энергетык-БДУ» - 1:0
«Мінск» — «Іслач» - 1:2
«Тарпеда-Мінск» — «Гомель» - 1:2
«Нёман» — «Слуцк» - 2:0
БАТЭ — «Тарпеда-БелАЗ» - 0:0
«Дынама-Брэст» — «Дынама-Мінск» - 3:0
3
вусцішны троль / Адказаць
12.07.2019 / 21:57
«Тарпеда-Мінск» — «Гомель» - 1:0 «Нёман» — «Слуцк» - 2:0 БАТЭ — «Тарпеда-БелАЗ» - 1:1 «Дынама-Брэст» — «Дынама-Мінск» - 2:1
1
Жвір / Адказаць
12.07.2019 / 22:13
Председатель Наблюдательного совета "Кайрата" Кайрат Боранбаев сообщил, что не хотел увольнять белорусского специалиста Алексея Шпилевского. 

"Ему где-то не хватает опыта. Он очень молод. К тому же, пусть он и белорус, но ментальность у него все же европейская. :))))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру