12.07.2019 / 11:55

Міліцыя знайшла 15-гадовую дзяўчыну, што ўчора павісла на шостым паверсе ў Брэсце 3

Высветлілася, што кампанія падлеткаў так забаўлялася, паведамляе абласная міліцыя.

Яны зайшлі ў пад'езд дома па бульвары Касманаўтаў, 40 і на лесвічнай пляцоўцы пачалі рабіць сэлфі. Затым 15-гадовая дзяўчына ўзлезла на падваконнік на шостым паверсе, і павісла, а двое прыяцеляў трымалі яе за рукі.

Падлеткі ў гэтым доме не жывуць. Асобы іх ўстаноўлены. Паведамляецца, што дзяўчына з сям'і, якая знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

NN.by

0
Прохожий / Адказаць
12.07.2019 / 12:06
Галавы няма... Чым яшчэ здзівіць ???

0
кронан / Адказаць
12.07.2019 / 13:03
Кандыдатка на - Прэмію Дарвіна
0
Жвір / Адказаць
12.07.2019 / 18:18
Prafesura ū Navinkach vidavočna niedapracoūvaje. To bok, daremna jesc` svoj chlieb...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру