12.07.2019 / 12:20

«Брудныя бульбашы насалоджваюцца еўрапейскай дэмакратыяй»: нікога з фанатаў мінскага «Дынама» ў Латвіі не затрымалі 26

Падчас гульні Лігі Еўропы між латвійскай «Ліепая» і мінскім «Дынама» на поле выбеглі фанаты беларускага клуба. Адбылося гэта ў самай канцоўцы сустрэчы, калі «Дынама» зраўняла лік.

У выніку фанаты «Дынама» зладзілі бойку са сцюардамі, якія ахоўвалі парадак на гульні.

Прэс-сакратар «Дынама» Аляксандр Строк паведаміў «НН», што ніхто з фанатаў каманды затрыманы не быў, усе яны спакойна даглядзелі матч на сектары.

Цікавы факт, што на фан-сектары «Дынама» таксама прысутнічалі прадстаўнікі латвійскага «Вентспілса», якія вырашылі падтрымаць беларусаў у сустрэчы з супернікамі па латвійскім чэмпіянаце.

Сайт pressball.by зрабіў падборку меркаванняў пра гульню ад латвійскіх заўзятараў. Аматары «Ліепая» былі дастаткова рэзкія ў сваіх меркаваннях: «Брудныя бульбашы насалоджваюцца еўрапейскай дэмакратыяй і цярпімасцю, на радзіме іх бы проста пабілі».

Пакуль невядома, ці накладзе УЕФА нейкія санкцыі на мінскае «Дынама» за гэты інцыдэнт.

ЗП

163
Ляксандра / Адказаць
12.07.2019 / 12:36
Эти "заузятары" не иначе из "маладафронтауцау".Умные не полезут.
60
LitvinM / Адказаць
12.07.2019 / 12:45
Ад брудных латгалаў і чую
23
Туш / Адказаць
12.07.2019 / 12:55
Ну, Латышы маюць рацыю. Гэтыя бел. фанаты ў сябе дома сядзяць бы мышы, а ў заходніх краінах такімі смелымі мачо робяцца, што дзіва. Упэўнены, ніхто з гэтых выскачак-белфанатаў ні на адным мітынгу ў Мінску не быў. 
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру