Кур’ёзны выпадак здарыўся днём каля в. Камянiца‑Жыравецкая з жыхаркай Брэста.

72‑гадовая жанчына iшла з аб’ёмным пакетам i вядром, гэта i прыцягнула ўвагу невядомага.

Пасля кароткай схваткi рабаўнiк адабраў пакет i вядро ў пенсiянеркi i збег. Пацярпелая заявiла пра напад у Брэсцкi РАУС, хоць рабаўнiку пажывiцца не было чым. У тым пакеце быў корм для сабак, а ў вядры — адходы.

Сымон Свiстуновiч, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0