12.07.2019 / 14:01

18-гадовая жыхарка Магілёва скрала грошы з чужога дома і збегла праз балкон

Здарэнне адбылося на вуліцы Грунвальдскай: у 44-гадовай магіляўчанкі зніклі 640 рублёў, паведамляе mogilevnews.by

 

Што праўда, у кватэры жанчына пастаянна не жыве, але перыядычна туды прыходзіць яе дачка з прыяцелямі, часам яны там начуюць і запрашаюць сяброў. Адна з іх нават атрымала запасны ключ.

Менавіта ім 18-гадовая прыяцелька і скарысталася, прывёўшы знаёмых. Яна выпадкова выявілаў шуфлядзе прыстойную суму грошай і забрала іх сабе.

Аднак у гэты час у кватэру прыйшла яе ўладальніца. Моладзь стала скокаць з балкона.

Уладальніца кватэры звярнулася ў міліцыю, дзяўчыну затрымалі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру