У ноч з 14 на 15 ліпеня пачнецца рамонт магістральнай веладарожкі на ўчастку ад парку «Дрымлэнд» да Палаца спорту, паведамляюць Мінск-навіны.
Мяняць пакрыццё будуць на асобных участках магістралі, але ў цэлым пераадольваць указаны адрэзак будзе праблематычна. Аматараў байкаў просяць крыху пацярпець і адмовіцца ад паездак у гэтай частцы веладарожкі.
Завяршыць работы плануецца да 18 ліпеня.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары