12.07.2019 / 16:44

Беларуса-джыхадзіста, вядомага як «Маджахед», забілі ў Сірыі? Насамрэч не 5

Нядаўна ў СМІ з’явілася інфармацыя пра смерць беларуса Данііла Ляшука, які некалі ваяваў ва Украіне ў батальёне «Тарнада».

Усё пачалося з таго, што на паўднёвым захадзе сірыйскага Алепа пры ўсталёўцы выбухной прылады падарваўся баявік, вядомы пад пазыўным «Аль-Такбір». Было вядома, што ён прыехаў ваяваць на баку ісламскіх радыкалаў у Сірыю з Украіны. Асоба загінулага не была ўстаноўлена.

Але ж ва Украіне быў свой «Аль-Такбір». Менавіта такое імя ўзяў сабе беларус Данііл Ляшук, таксама вядомы пад мянушкай «Маджахед».

Ураджэнец Брэста Ляшук прайшоў шлях ад правінцыйнага футбольнага фаната, які захапляўся рэпам, да жорсткага ісламіста з вопытам баявых дзеянняў. Ён з'ехаў з Беларусі ў расійскі Пецярбург, адтуль перабраўся ва Украіну.

З пачаткам вайны на Данбасе запісаўся ў добраахвотнікі і Ляшук. Ён ваяваў у батальёне «Тарнада», дзе набыў вядомасць праз сваю жорсткасць. Затым Ляшук захапіўся радыкальным ісламам, змяніў імя і прозвішча на «Даніял Аль-Такбір» і пачаў выказваць сімпатыі да «Ісламскай дзяржавы».

А неўзабаве яго і яшчэ некалькіх чалавек з «Тарнада» затрымалі украінскія сілавікі. Байцоў абвінавачвалі ў катаванні людзей, выкраданні, гвалце, стварэнні арганізаванай злачынай групы.

У красавіку 2017 года Ляшука прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Дык як ён змог трапіць з украінскай калоніі на сірыйскі фронт?

Насамрэч — ніяк. У Сірыі ўсё ж загінуў іншы Аль-Такбір.

«Наша Ніва» адправіла запыт ва украінскае ўпраўленне выканання пакаранняў. Афіцыйны адказ быў такі: 24-гадовы Ляшук працягвае адбываць пакаранне. На сёння ён знаходзіцца ў Барыспальскай калоніі №119.

УШ

10
Вецер валос. / Адказаць
12.07.2019 / 16:56
Вось можа розуму набярэцца.
6
maha / Адказаць
12.07.2019 / 18:35
такіх выпускаць нельга
7
Szcz / Адказаць
12.07.2019 / 22:05
Жаль не ликвидировали, надеюсь на зоне это исправят.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру