12.07.2019 / 16:53

Расія ўсё ж паставіла С-400 Турцыі 5

Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа дастаўкі зенітна-ракетных сістэм (ЗРС) С-400 Турцыі.

Грузавы самалёт АН-124-100 «Руслан» прызямліўся ў расійскім аэрапорце, пасля чаго ў яго пагрузілі С-400 і адправілі ў аэрапорт Анкары. У турэцкай паветранай гавані яго разгрузілі.

Партыю даставілі на авіябазу Мюртэд.

У 2017 годзе Расія і Турцыя падпісалі кантракт на пастаўку Анкары чатырох дывізіёнаў С-400 на суму $2,5 мільярда.

Супраць пагаднення выступалі ЗША. Вашынгтон запатрабаваў ад Анкары адмовіцца ад расійскіх сістэм і прапанаваў амерыканскія комплексы Patriot. ЗША таксама пагражалі адмяніць пастаўкі знішчальнікаў F-35. Нягледзячы на ​​гэта, турэцкі прэзідэнт Рэджэп Эрдаган адмовіўся разарваць кантракт з Расіяй.

NN.by

1
Ваўкалак / Адказаць
12.07.2019 / 17:52
Памятаю туркі мелі праблемы з расейская авіацыяй. Вось С200 у Сірыі добра зарэкамендавалі сябе супраць яе. Пэўне туркі вырашылі, што С400 будзе яшчэ лепш.
1
Дзядзька / Адказаць
12.07.2019 / 18:01
Супер, цяпер ЗША купіць іх і навучыцца абыходзіць))
2
Ляксандра / Адказаць
12.07.2019 / 21:24
Дзядзька,Не проявляйте дремучую безграмотность и не выставляйте конструкторов и разработчиков за дураков.Всё в такой технике предусмотрено,чтобы не смогли покопаться внутри кому не надо.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру