Мільёны амерыканцаў наўсцяж краіны засталіся без электрычнасці, а моцныя маразы працягваюць спажываць плён чалавечых ахвяр. Але ў Вашынгтоне, абраны прэзідэнт і былы сенатар ад паўночнага штату Іліной, палічыў за лепшае якраз пакпіць, што «прымусіць замёрзлых вышынгтонцаў быць моцнымі, як у халодным Чыкага».

Завеі, што шалеюць па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў, спрычыніліся да смерці 23 чалавек і пакінулі мільёны дамоў без святла і цяпла. Завіруха пачалася яшчэ ў панядзелак. У Аклахоме і Кентукі замяло дарогі і яны пакрыліся льдом, што амаль цалкам спаралізавала дарожны рух.

У Іліноі, Індыяне і Агаё больш за 300 тысяч дамоў засталіся без электрычнасці. У Мічыгане пад снегам змерзла да смерці 8 чалавек.

Інтэрнэт‑старонка газеты «Нью‑Ёрк Таймс» паведамляе, што прэзідэнт Барак Абама хоць і ўзгадаў непагадзь, але ж абраў іранічны тон. У гутарцы са прадстаўнікамі бізнэсу, ён выказаў здзіўленне, што вучоба ў вашынгтонскіх школах адменена. «Як кажа мая 7‑гадовая дачка», — сказаў Абама, — «У чыкагскіх школах з прычыны благога надвор’я вучоба ніколі не адмяняецца». А дзеці нават у маразы выходзяць гуляць».

ЛК, паводле «Нью-Ёрк Таймс»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0