29‑30 студзеня прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі наведае з рабочым візітам Расію.

На сёння ў другой палове дня ў Маскве запланаваныя сустрэчы з мэрам расійскай сталіцы Юр’я Лужковым і намеснікам старшыні ўрада Расіі — міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным.

На 30 студзеня запланаваная сустрэча прэм’ер‑міністра з першым намеснікам ўрада Расіі Віктарам Зубковым.

Апроч таго, перад паседжаннем Саўміна саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якое пройдзе 30 студзеня, адбудуцца перамовы Сяргея Сідорскага з расійскім прэм’ерам Уладзімірам Пуціным.

На паседжанні саюзнага Саўміна плануецца разгледзець пытанне пра вынас мытнага і іншых відаў кантролю за вонкавыя межы саюзнай дзяржавы.

БелаПАН

 Сяргей Сідорскі падчас паседжання Саўміна саюзнай дзяржавы 21 сакавіка 2008 г. у Мінску. photo.bymedia.net

Сяргей Сідорскі падчас паседжання Саўміна саюзнай дзяржавы 21 сакавіка 2008 г. у Мінску. photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0