Гаспадар пракату ровараў у Мінску, індывідуальны прадпрымальнік, звярнуўся ў міліцыю і расказаў, што нейкі малады чалавек узяў у яго ў арэнду ровар коштам каля 350 рублёў на некалькі гадзін і так і не вярнуў. Аператыўнікі неўзабаве высветлілі, што ровар скраў 19-гадовы жыхар Лагойскага раёна, паведамляе pln.by
Міліцыя высветліла, што крыху раней у бары на вул.Зыбіцкай ён скраў грошы і вадзіцельскае пасведчанне ў мінчука. Пасля гэтага накіраваўся да індывідуальнага прадпрымальніка, дзе скрадзеныя сродкі патраціў на арэнду ровара.
0
0
0
0
0
0