Актывіста моладзевага руху Змітра Хведарука павезлі на медкамісію ў 14-ю гарадскую паліклініку (вул. Фролікава, 2).

Ноч хлопец правёў у спецпрыёмніку на Акрэсціна. Меркавалася, што ён будзе адбываць пакаранне (10 сутак) за ўдзел у акцыі на 1 траўня. Тады Хведарук быў асуджаны завочна на 10 сутак, але пакарання не адбыў.

Не выключана, што яго таксама сёння адправяць у войска.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?