«Спецслужбы ЗША і Вялікабрытаніі рыхтуюць фэйкавую інфармацыю пра найбліжэйшае атачэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кіраўніцтва Мінабароны краіны», — такую незвычайную перасцяргу распаўсюдзіла афіцыйнае расійскае агенцтва РИА Новости.

Паведамляецца, што нібыта мэтай гэтай кампаніі з'яўляецца дыскрэдытацыя пэўных асоб для абгрунтавання новых антырасійскіх санкцый.

РИА Новости паведамляе, што інфармацыя можа распаўсюджвацца ў СМІ, падкантрольных уплывовым фінансістам ЗША: Джорджу Сорасу і Уільяму Браўдэру. Акрамя таго, могуць быць задзейнічаны выданні, якія адкрыта фінансуюцца амерыканскімі ўладамі.

Фінансіст Уільям Браўдэр лічыцца асабістым ворагам Уладзіміра Пуціна, расійскі суд прысудзіў яго да 9 гадоў пазбаўлення волі.

Варта адзначыць, што расійскія антыкарупцыйныя актывісты апублікавалі дзясяткі расследаванняў, якія паказваюць, што атачэнне Пуціна жыве ў палацах і робіць траты, якія ў сотні разоў перавышаюць іх афіцыйныя даходы. Расследаванні Аляксея Навальнага датычылі, у прыватнасці, прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова і былога кіраўніка аховы Пуціна Віктара Золатава.

Чытайце таксама: Навальны абвінаваціў Мядзведзева ў валоданні палацавым комплексам коштам паўмільярда даляраў

Навальны распавёў пра яшчэ адну сакрэтную дачу Пуціна ФОТЫ

Навальны знайшоў у лідара маскоўскай «Адзінай Расіі» нерухомасць на $90 мільёнаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0