У Ганконгу аднавіліся пратэсты, нягледзячы на ​​спыненне працы над спрэчным законапраектам аб экстрадыцыі грамадзян у Кітай, піша ВВС.

Пратэсты ўспыхнулі ў суботу, 13 ліпеня, у горадзе Шэунг Шуй недалёка ад кітайскай мяжы. Горад папулярны сярод гандляроў, якія закупляюць там тавары, а потым прадаюць на мацерыку па завышаных цэнах.

Удзельнікі акцыі выступілі супраць кантрабанды ганконгскіх тавараў у Кітай. Засілле прыезджых прыводзіць да павышэння цэн на паслугі і арэнду жылля.

Пратэсты спачатку былі мірнымі, але паліцыя ўжыла дубінкі і пярцовыя балончыкі для разгону дэманстрантаў. Удзельнікі акцыі далі адпор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0