Усё пачалося з таго, што ў Савецкі РУУС звярнуўся прадстаўнік прыватнай кампаніі па пракаце электрычных самакатаў. Маўляў, прапаў адзін з самакатаў, паведамляе гарадская міліцыя.

Міліцыя хутка знайшла злодзея, гэта была 55-гадовая прыбіральшчыца аднаго з падземных пешаходных пераходаў сталіцы.

У адзін з дзён яна звярнула ўвагу на электрычны самакат, які стаяў без нагляду, і схавала ў дапаможным памяшканні. Праз некаторы час яна даведалася, што самакат арэндны і на ім маюцца датчыкі адсочвання. Тады яна папрасіла невядомага мужчыну за пляшку спіртнога разабраць самакат і дастаць датчыкі. Калі справа была зроблена, жанчына аднесла самакат дадому і схавала ў падвале.

Жанчына была затрыманая. Яна патлумачыла, што скрала самакат для асабістага карыстання. Сума шкоды склала 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0