15.07.2019 / 11:12

Хто выступіць на ліпеньскім бізнэс-форуме Лiпень.PRO, які пройдзе на беразе Нёмана ў фармаце лагера 1

Эксклюзіўная інфармацыя ад спікераў бізнэс-лагера, нефармальнае навучанне і жывыя зносіны — усё гэта чакае ўдзельнікаў Лiпень.PRO. Ужо 26—28 ліпеня маладыя бізнэсмены і прадпрымальнікі атрымаюць веды ў галіне бізнэсу на беразе ракі Нёман (90 км ад Мінска). Удзельнікі паслухаюць больш за 25 выступаў вядомых бізнэсменаў, дазнаюцца аб трэндах у тэхналогіях і бізнэсе і зададуць свае пытанні.

У гэтым годзе гаворка будзе ісці аб асабістым брэндзе, сферы digital, эфектыўных продажах, тайм-менеджменце.

Ужо вядомыя імёны большасці спікераў:

Аляксандр Ханін — заснавальнік «Мазгабойні» — раскажа, як працаваць менш і быць шчаслівым;

Аляксандр Хоміч — саўладальнік і дырэктар «АндэрсенБел» — будзе разважаць пра тое, ці ёсць бурбалка ў IT-рынку і ці варта ісці ў гэтую сферу;

Андрэй Бібікаў — акцёр тэатра і кіно, тэле- і радыёвядучы — дапаможа ў пастаноўцы голасу;

Ігар Маханёк — вядучы інжынер Facebook (Нью-Ёрк), бізнэс-анёл — падкажа, як знайсці ідэю для стартапа;

Алег Парэчын — сузаснавальнік і дырэктар кавярні «Гараж» — падзеліцца 10-гадовай гісторыяй кавярні.

У 2019 годзе арганізатары лагера падрыхтавалі новы блок з беларускімі блогерамі. У фармаце «пытанне-адказ» слухачы змогуць задаць ім свае пытанні.

Прыедзе Андрэй Карповіч (@thekarpovich; 97,2 тыс. падпісчыкаў) — дырэктар і заснавальнік Еўрапейскай металургічнай кампаніі.

А таксама Антон Кароткі (@anton.karotki; 73,6 тыс. падпісчыкаў) — арганізатар самай буйной у гісторыі Беларусі канферэнцыі «Бізнэс-абуджэнне».

Акрамя адукацыйнай праграмы, вечарам арганізаваны зоны з нестандартнымі забаўкамі: майстар-клас па гульні на хангу, зона з кальянамі, караоке і шмат іншых актыўнасцяў. У бізнэс-лагеры праходзяць і спартыўныя мерапрыемствы: футбол, валейбол, рукапашныя баі, паласа перашкод і не толькі. Для аматараў інтэлектуальных гульняў таксама знойдзецца занятак: вялікі квэст, бізнэс-гульні, майстар-клас ад астролага.

І, вядома, за некалькі дзён удзельнікам удасца завесці карысныя кантакты, знайсці супрацоўнікаў на працу, а можа, і сустрэць сваю другую палоўку. У гэтым годзе бізнэс-лагер збярэ больш за 600 прадпрымальнікаў, топ-менеджараў, фрылансераў і актыўных людзей з Беларусі і найбліжэйшага замежжа.

Для ўсіх удзельнікаў арганізаваны трансфер з Мінска, пражыванне ў палатках і нумарах і харчаванне на працягу ўсяго адпачынку.

Падрабязнасці на сайце.

Бізнес-форум Лiпень.PRO праводзіцца грамадскім аб'яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ТСІБ) пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Мы ў сацсетках:

vk.com
instagram.com
facebook.com

NN.by

2
Свободный / Адказаць
15.07.2019 / 19:54
Ой госпади приедут поболтать с пустого в порожнее в основном бизнесс один купи подешевле и впарь подороже ближнему своему и все а когда ты нищеброд без связей сделать бизнес в 100000000 раз сложнее а уж когда 50 бин в синеокай копье ваще не реально и не надо ляля
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру