Аварыя адбылася 14 ліпеня каля 2.00 на 2-м км аўтадарогі Лоша — Рымуні, паведамляе МУС.
Дваццацігадовы жыхар Гудагая на «Опелі Вектра» на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Легкавік з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся.
У выніку ДТЗ кіроўца загінуў на месцы. Яго пасажыр з траўмамі быў шпіталізаваны.