Фота Надзеі Бужан
Палова лета прайшла, але чэрвеньскіх рэкордаў пакуль далёка.
У аўторак, 16 ліпеня, ноччу месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу +7.. + 13°С, днём +19.. + 25°С. А ў Мінску - + 21—23°С.
У сераду — дажджы і пахмурна. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Днём +16.. + 22°С. У Мінску - + 17—19°С.
18 ліпеня, у чацвер, часам дажджы, днём у асобных раёнах па паўночным усходзе краіны моцныя дажджы. Максімальная тэмпература днём ад + 15°С па паўночным усходзе краіны да + 23°С па паўднёвым захадзе. У Мінску — +19—21°С