15.07.2019 / 12:50

Сяргей Міхалок паслаў незалежных беларускіх журналістаў на***й 68

Лідар гуртоў Brutto і «Ляпіс-98» Сяргей Міхалок 14 ліпеня даваў невялікі акустычны канцэрт у Кіеве. Стрым з гэтага выступу вёў на сваіх старонках у фэйсбуку і інстаграме журналіст «Медузы» Сяргей Ержанкоў.

Выступ Міхалка час ад часу разбаўляўся пытаннямі. Сярод іншага Міхалку агучылі пытанне, якое прыйшло ад журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Мікіты Недаверкава.

«Незалежныя беларускія журналісты пытаюцца, чаму праспяваў «Грай» у Кіеве, а ў Мінску — не», — задаў пытанне Ержанкоў.

«Пайшлі яны на***й, незалежныя вы нашы. Дзе хачу, там і спяваю. Яны цяпер гэта пытаюцца? Незалежныя ўсе на***й, я толькі з залежнымі размаўляю. Я залежны ад алкаголю і наркотыкаў. Хто незалежны, значыць, яны жыцця не ведаюць. Хлопцы, што за фігня, я зараз пасваруся з усімі, хаця я з імі і не мірыўся», — сказаў Міхалок.

«Ты з Матолькам пасварыўся», — быў чутны голас з залы.

«З якой Матолькай? Я не ведаю, хто гэта такі», — адказаў Міхалок.

У гэты самы момант з залы быў чутны голас Антаніны Яцук, піяршчыцы і арганізатара канцэртаў: «Матолька на***й сыходзіць».

«Я спяваў на сваім акустычным канцэрце на хутары Шаблі «Грай». Чаму пра гэта ніхто не піша? Я адзін магу ім усім пі…ы даць, таму іх гэта раздражняе шмат гадоў ужо», — зазначыў спявак.

Блогер і гарадскі актывіст Антон Матолька звярнуў увагу на гэтую гісторыю ў сваіх сацсетках. У каментары прыйшла і тая самая Антаніна Яцук, яна напісала: «Антаніна адказала, што Матольку нафіга абмяркоўваць? Так што не прыпісвайце таго, чаго не было. Не было ніякай грубасці, ды і вечар быў цудоўны».

Канфлікту Міхалка і Матолькі ўжо два гады. У 2017 годзе Міхалок падчас выступу ў Шаблях сказаў: «Мне ўчора Антон Азізбекян сказаў: «Матолька незадаволены». Дзе пастамент, дзе барэльеф Матолькі? Дзе мне прынесці яму дары? Матолька! Я гатовы насіць табе даніну, каб выклікаць нейкую павагу, каб у цябе не выклікала дысанансу, што лепшыя і самыя дужыя музыканты нашай краіны, пацаны з Brutto прыязджаюць з усяго свету, і нам, вядома ж, патрэбныя надзейныя крылы».

Гэта тычылася нібыта таго, што Матолька раскрытыкаваў ролік «Белавія», дзе Міхалок чытаў верш Максіма Багдановіча. Блогер жа ў сваю чаргу сказаў, што не бачыў той ролік. У выніку Міхалок нават званіў Матольку і выбачаўся перад ім.

ЗП

195
Максим Дизайнер / Адказаць
15.07.2019 / 13:03
Ах-ха-ха)))Серега - лучший. Ничего не меняется еще с Минска)И баба у него суперская!
41
Nokia / Адказаць
15.07.2019 / 13:05
А некалькі год таму у Вільні браў дыплом з рук Радзінай і не моршчыўся. Кан'юктура змянілася хутка, калі дамовіўся з уладамі на выступы ў Беларусі. Адразу ж пайшло і паехала. Аднавіў ляпісаў. Кантракт з Белавіа. Пачаў выступаць на адкрыцці еўраоптаў і т.д.
Папсовы жлоб.
29
Валодзя / Адказаць
15.07.2019 / 13:11
Нешта Сярожа апошнім часам стаў часцей усіх н***й пасылаць... Каб раптам не здарылася, што Сярожу туды паклічуць слухачы...
Паказаць усе каментары/ 68 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру