15.07.2019 / 13:26

«Яны сябравалі з дзяцінства». Што вядома пра двайное забойства ў Асіповічах 6

У асіповіцкім мікрараёне Чаромушкі знайшлі два трупы. Мужчыны былі застрэленыя ў ноч на 13 ліпеня.

Ахвяры былі сваякамі: дзядзька і пляменнік. Сяргею, старэйшаму, было 49 гадоў, яго пляменніку Антону — 26. Цела Сяргея знайшлі са звязанымі рукамі, піша блогер Нехта. Магчыма, у яго стралялі праз падушку, каб стрэл быў не такім гучным.

Малодшы з загінулых — 26-гадовы Антон.

Сяргей працаваў дворнікам у мясцовай школе-інтэрнаце. Яго пляменнік працы не меў, да таго ж быў раней судзімы.

Пачалі шукаць забойцу. Па мікрараёне позна вечарам хадзілі міліцыянты з фотаздымкам падазраванага, апытвалі мясцовых жыхароў, расказваюць людзі.

Як паведаміў Следчы камітэт, падазраванага ўсё ж затрымалі. Гэта 30-гадовы Раман Паўлюк, рабочы мясцовага завода.

Раман Паўлюк.

Мужчына вырас у праблемнай сям’і. Бацьку пазбавілі бацькоўскіх правоў, апекуном быў старэйшы брат Рамана. Пасля Раман паспеў ажаніцца — прычым змяніў сваё прозвішча Счасновіч, узяў прозвішча жонкі — Паўлюк. Пазней яны развяліся, але прозвішча Раман пакінуў.

«Я з ім так шчыльна зносін не падтрымлівала. Але, здаецца, нармальны хлопец, — распавяла «Нашай Ніве» ўдава брата Рамана. — Ці выпіваў? Ну… Як усе».

Апошнім часам Раман працаваў на заводзе транспартнага машынабудавання. Раней быў поварам у мясцовым рэстаране «Пралеска».

«Праблем з ім ніколі не было. Стаяў на выпечцы: беляшы, чэбурэкі, піцы. На працы не піў», — узгадалі ў рэстаране.

Апошнім часам Раман жыў ужо з іншай жанчынай, Інгай. Але літаральна тыдзень таму яны раз’ехаліся.

«У тую ноч мужчыны кампаніяй сядзелі ў Сяргея, дзядзькі. Быў дзядзька, яго пляменнікі Антон і Максім, а таксама Раман Паўлюк. Пасля схадзілі «за дагонам» у начнік. Раман здымаў кватэру — пайшлі да яго. Затым Раман чамусьці адправіў Максіма дадому. Засталіся Антон з дзядзькам», — кажа знаёмая Паўлюка.

Атрымліваецца, пасля трое мужчынаў ізноў вярнуліся ў хату Сяргея.

Туды раніцай і прыйшоў той другі пляменнік, Максім. Ён і знайшоў целы дзядзькі і брата, выклікаў міліцыю.

Пасля Рамана Паўлюка затрымалі. Пакуль што ён праходзіць па справе як падазраваны.

Сужыцелька Рамана кажа, што ніколі не бачыла зброі ў хаце. Стрэльбы ці пісталета ён не меў.

Сярод знаёмых Рамана ходзяць чуткі, што былі выкарыстаныя самаробныя кулі. Можа быць, і зброя была самаробнай?

Яшчэ адно пытанне — што стала прычынай забойства?

Знаёмыя Рамана і яго сужыцелька толькі паціскаюць плячыма: маўляў, пра нейкі канфлікт паміж мужчынамі яны не ведаюць.

«Раман таго дзядзьку паважаў. У яго б рука не паднялася такое зрабіць.

З Антонам яны сябравалі з дзяцінства. У Рамана маці памерла, з бацькам былі праблемы. Пэўны час тады Раман нават жыў у Антона калісьці. Маці Антона лічыў як за сваю.

Маці Антона нават сама цяпер кажа, што Раман на такое не мог пайсці», — распавяла «Нашай Ніве» знаёмая Рамана.

фота Следчага камітэта.

Улад Швядовіч

29
Vox Populi / Адказаць
15.07.2019 / 14:13
Вось, што алгкаголь робіць, а яны марыхуану забараняюць!! 
2
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
15.07.2019 / 15:11
Непутёвые.
1
ooo / Адказаць
15.07.2019 / 15:16
— Выпивал ли? Ну… Как все
Не обобщайте, девушка.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру