Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пакінуў у сіле рашэнне пра спыненне расследавання пра расстрэлы афіцэраў польскага войска ў Катынскім лесе ў 1940 г.

Сваякі загінулых беспаспяхова спрабавалі дабіцца перагляду рашэння пракуратуры пра адмову ў расследаванні гэтых падзей, з тым каб высветліць, ці не было гэта актам генацыду.

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў рашэнні некалькіх ніжэйшых інстанцый, пастанавіўшы, што да падзей 1940 году павінен прымяняцца савецкі кодэкс 1926 г.

Паводле гэтага кодэксу на злачынствы распаўсюджваўся тэрмін даўніны ў 10 гадоў.

У Катынскім лесе, што пад Смаленскам, НКВД расстраляла некалькі тысяч афіцэраў польскай арміі. Сярод іх былі таксама і беларусы.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0