Першы рэйс адбыўся сёння, 15 ліпеня.

Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень у панядзелкі, чацвяргі, пятніцы і нядзелі.

Вылет з Мінска ў 12:30, прылёт ў Міжнародны аэрапорт Мюнхена ў 13:35. Рэйс назад з Мюнхена будзе вылятаць у 14:15, прылёт у Мінск у 17:15. 

Палёты будуць ажыццяўляцца на Embraer-175 умяшчальнасцю 76 месцаў.

Кошт авіябілетаў у адзін бок складзе ад 115 еўра і ад 255 еўра.

У Нямеччыну «Белавія» лятае ў Берлін, Франкфурт і Гановер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0