Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў смерць у Гарадцы Кобрынскага раёна 61-гадовага мужчыны — жыхара Драгічынскага раёна.

Следча-аператыўнай групай на месцы здарэння было ўстаноўлена, што мужчына, будучы госцем на вяселлі дачкі свайго сябра, падчас мерапрыемства выйшаў на вуліцу разам з бацькам нявесты.

У гэты час да іх падышла кампанія маладых людзей, якая звярнулася з просьбай прадаць алкаголь. Пасля атрымання грошай і перадачы алкаголю паміж бацькам нявесты і кампаніяй моладзі завязаўся канфлікт, які перарос у бойку, у выніку чаго мужчынам былі нанесены цялесныя пашкоджанні. Пасля гэтага кампанія маладых людзей пайшла ў невядомым кірунку, а мужчыны вярнуліся ў кафэ, дзе аднаму з іх стала дрэнна.

Госці вяселля выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі і сталі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчага выніку не далі і 61-гадовы мужчына памёр. Бацька нявесты шпіталізаваны.

 Судова-медыцынскім экспертам папярэдне ўстаноўлена, што прычынай смерці мужчыны стала сардэчна-сасудзістае захворванне, адзначаецца ў паведамленні СК

На вяселлі ў Кобрынскім раёне забілі мужчыну, бацька нявесты ў рэанімацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0