47-гадоваму жыхару Гродна перашкаджалі дзеці, якія гулялі ў двары на пляцоўцы. І ён вырашыў правучыць іх, паведамляе абласная міліцыя.

Спачатку мужчына стаў крычаць на дзяцей, якія не давалі яму адпачываць.

Як толькі мужчына стаў крычаць з балкона, адзін з дзяцей паклікаў на дапамогу бацькоў. Калі дарослыя прыйшлі на месца грамадзянін працягваў скандаліць, таму дзяцей адвялі далей. Пасля гэтага мужчына кінуў з балкона восьмага паверха два кухонныя нажы ў бок дзіцячай пляцоўкі.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, а мужчыну неўзабаве затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0