15.07.2019 / 15:33

У Мінску неадэкватны кіроўца накінуўся на веласіпедыста проста пасярод дарогі ВІДЭА 23

Кіроўца «Шкоды» з рэгістрацыйным нумарам 9040EA7 накінуўся на веласіпедыста на вуліцы Козыраўскай у Мінску.

Кіроўца абурыўся, што веласіпедыст едзе па праезнай частцы і вырашыў здзейсніць самасуд. Ён падрэзаў веласіпедыста, выйшаў з салона, штурхануў яго, а пасля яшчэ і ўдарыў нагой.

Веласіпедыст апеляваў да правілаў прыстойных паводзінаў у грамадстве і не супраціўляўся.

Ён папрасіў відэазапіс з рэгістратара аўтамабіля, які ехаў ззаду, каб звярнуцца ў міліцыю.

На кіроўцу «Шкоды» могуць завесці крымінальную справу за хуліганства.

NN.by

8
Ліцьвін металіст / Адказаць
15.07.2019 / 15:59
Пасадзіць бы гэтага драчуна годзіка на 2, каб іншым му..ілам, якія думаюць што так можна вырашаць справы, было зразумела што будзе пасьля.
5
Я Андрэй / Адказаць
15.07.2019 / 16:21
Справа - справай, а пазбавіць правоў кіроўцы на які год было б навукай і таму дурню, і да яго падобным
3
Скураныя крылы / Адказаць
15.07.2019 / 16:34
Мабыць гэта кіроўца, які не меў ніводнага парушэння ПДР.

Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру