Мне так спадабалася позва Вячорку Ф. у ваенкамат, што аж захацелася першы раз у жыцці на гэтую тэму нешта зрыфмаваць.

    Паколькі Франак беларуснік
    І з мовай матчынай хаўруснік,
    Стаў выключнікам з журфака
    Гэты небарака.
    У нас гэтак завядзёна:
    Каб для іншых прыцягальнікам не стаў
    У заклічнікі такога маладзёна
    Ваенкам наш запісаў.
    Ён вывучыць на памяць
    Ваенны прысягальнік
    Але не зможа, пэўна, уцяміць
    Сэнс ягоных слоў начальнік.
    Калі стане прысягаць
    На незразумелай мове
    Гэта будзе азначаць:
    Яго слухаць не гатовы.
    Бо і для атэістаў праваслаўных
    І вернікаў, падобных Філарэту, слаўных
    Гэта мова — непад’ёмны гмах.
    І ім яна — не па зубах.
    Павінен, будучы ваенчыкам,
    Несці службу ён з агенчыкам
    І не сустрэцца з халадзільнікам.
    Тады праз год‑другі стане зноў цывільнікам.
    А потым — можа і студэнтам,
    А потым‑потым — нават прэзідэнтам.
    Бо калі ім стане Коля
    Не дачакаемся ніколі.
    Па той прычыне,
    Што будзем ужо ў дамавіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?