15.07.2019 / 15:35

На купюры 50 фунтаў будзе партрэт Алана Т'юрынга — гея, які ўзламаў коды нацыстаў 23

Партрэт матэматыка і аднаго з родапачынальнікаў камп'ютарных навук Алана Т'юрынга з'явіцца на новай банкноце ў 50 фунтаў, піша Бі-бі-сі.

Т'юрынг дэшыфраваў коды нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны, але ў пасляваенны час атрымаў прысуд за гомасэксуальнасць і быў падвергнуты хімічнай кастрацыі. Ён быў рэабілітаваны толькі ў 2013 годзе.

Новая купюра будзе выпушчаная да канца 2021 года і будзе, як і ўсе новыя грошы, якія выпускаюцца Банкам Англіі, не папяровай, а палімернай.

«Алан Т'юрынг быў выдатным матэматыкам, і яго праца значна паўплывала на наша сённяшняе жыццё», — заявіў кіраўнік Банка Англіі Марк Карні.

«Ён быў бацькам камп'ютарных навук і штучнага інтэлекту, а таксама героем вайны. Уклад Алана Т'юрынга ў многіх галінах быў рэвалюцыйным. Т'юрынг — гігант, на плячах якога стаіць шмат хто ў нашы дні», — заявіў Карні.

NN.by

12
Ліцьвін металіст / Адказаць
15.07.2019 / 16:38
Так ён быў вялікім матэматыкам, зь якога пазьдзекваліся тупыя цемрашалы сярэднявечча, дзякуючы яму выйгралі вайну. Ён заслужыў сваё месца ў гісторыі і пашану. А яго ўласнае жыцьцё - гэта яго справа, тым больш ён не навязваў яго ні кому.
77
Яўгенка / Адказаць
15.07.2019 / 17:30
Гэтыя еўрапейцы ўжо геяў на грошах малююць!
10
Паляк з Польшчы / Адказаць
15.07.2019 / 17:49
Он был великим ученым, но что касается кодов, интересно что их начали взламывать польские криптологи Мариан Реевский, Ежи Ружицкий и Генрик Зигальски (в 1932 году они разгадали механизм машины «Энигма»). Тьюринг продолжал их работу.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру