15.07.2019 / 15:41

У гомельскую бальніцу падкінулі нованароджаную дзяўчынку 3

Пра выпадак паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

У аператыўна-дзяжурную службу УУС Гомельскага аблвыканкама звярнуўся сёння медперсанал дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.

У прыбіральні ў холе будынка ў ракавіне яны знайшлі нованароджаную дзяўчынку. Побач знаходзіўся пакет з дзіцячымі рэчамі. Меркаваны ўзрост — 5 дзён, яе стан ацэньваецца як стабільны.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку шукаюць маму.

NN.by

3
Скураныя крылы / Адказаць
15.07.2019 / 17:02
Існуе такая праблема (мнагапланавая). Дык трэба яе неяк вырашаць. У нас, пакуль, гэта ўмеюць рабіць толькі прысудам. Добра, што яшчэ на сметнік не аднесла.


1
ugo / Адказаць
15.07.2019 / 17:26
Навошта адшукваць маму. Каб пакараць? Пакіньце вы гэту маму ў супакоі, а яе дзіцё з радасцю ўсынавяць ахвотнікі. А то, у наступны раз такія мамы, ведаючы пра кару, будуць па-ціхаму тапіць нованароджаных як кацянят. Няўжо гэта не зразумела?
2
ЯНКА / Адказаць
15.07.2019 / 22:16
★ Уго (17:26), +100! :))) ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру