15.07.2019 / 22:41

Навукоўцы раскрылі механізм абароны ад раку скуры 4

Навукоўцы Бэйларскага ўніверсітэта ў ЗША выявілі механізм, з дапамогай якога клеткі абараняюцца ад пашкоджвальнага ўздзеяння сонечнага святла на ДНК і перашкаджаюць узнікненню мутацый, якія могуць паспрыяць развіццю злаякасных захворванняў скуры. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на Phys.org.

Даследчыкі паказалі, як аднаўленчы бялок Rad4/XPC звязваецца з пашкоджаным фрагментам ДНК для запуску працэсу рэпарацый генетычнага матэрыялу. Пры гэтым ключавой малекулай, якую распазнае бялок, з'яўляецца 6,4-PP, які ўтвараецца пры ўздзеянні ўльтрафіялету на ДНК. Гэты прадукт фармуецца ў 30 працэнтах выпадкаў, а ў астатніх 70 працэнтах утвараецца цыклабутанавы пірымідынавы дымер (CPD).

Сістэма аднаўлення клеткавай ДНК (NER) больш эфектыўна працуе з 6,4-PP, чым з CPD, паколькі Rad4/XPC лепш распазнае першы тып пашкоджанняў.

Навукоўцы з дапамогай рэнтгенаўскай крышталаграфіі вызначылі трохмерную структуру Rad4, звязанага з фрагментам ДНК, які змяшчае 6,4-PP. Аказалася, што бялковы комплекс раскрывае падвойную спіраль, пры гэтым ён кантактуе непасрэдна не з пашкоджанай часткай, а з нармальнымі ўчасткамі ДНК.

NN.by

1
MICola / Адказаць
15.07.2019 / 23:53
Але не напісалі што трэба есці каб мы кінуліся да крамаў купляць прадукты якія утрымліваюць неабходныя рэчывв
1
Соловьиный свист / Адказаць
16.07.2019 / 00:53
Русско-белорусские ученые в Союзном государстве давно открыли элексир вечной жизни.
2
Мiця Выкручанскi / Адказаць
16.07.2019 / 12:34
...наши предки в самую жаркую погоду не раздевались !...простокваша и картофель с салом....и самогон !....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру