15.07.2019 / 16:57

Міністэрства аховы здароўя просіць дасылаць у фэйсбук чэкі лекаў, якія за мяжой таннейшыя 14

Міністэрства аховы здароўя праводзіць работы па магчымым зніжэнні кошту некаторых лекаў.

У сувязі з гэтым спецыялісты праводзяць аналіз кошту лекаў, у тым ліку тых, якія купляюць за мяжой.

Міністэрства прапануе ўзяць удзел у абмеркаванні аб леках, купленых за межамі краіны, кошт якіх адрозніваецца ад кошту аналагічных лекаў у Беларусі, і даслаць у каментары да замацаванага запісу на старонцы ў Facebook упакоўку або чэк з указаннем краіны, горада.

NN.by

2
Ліцьвін металіст / Адказаць
15.07.2019 / 17:14
Ага, дасылайце, каб пасьля на мяжы ўвялі забарону на ўвоз гэтых лекаў)
0
Скураныя крылы / Адказаць
15.07.2019 / 17:16
Астатнія міністры стаяць у чарзе. Фэйсбук пака заняты.


0
Матёрый / Адказаць
15.07.2019 / 17:43
Бесплатно присылать?!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру