15.07.2019 / 21:01

Пад Слуцкам пасярод дарогі спаў хлопец. Машына дном яго распарола 9

Аварыя адбылася ў нядзелю, 14 ліпеня, у гадзіну ночы на ​​аўтадарозе Н-8540 паміж вёскамі Жукі Капыльскага раёна і Грэск Слуцкага раёна.

Кіроўца Rover — 30-гадовы жыхар Салігорска — ехаў з сям'ёй у бок Грэска. На дарозе спаў пешаход.

Жыхар Салігорска наехаў на ляжачага на праезнай частцы пешахода — 21-гадовага жыхара Мінска. Са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі (разрыў некаторых частак цела аб дно аўтамабіля), у вельмі цяжкім стане і з прыкметамі алкагольнага ап'янення яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Слуцкай бальніцы.

Кіроўца сам выклікаў супрацоўнікаў ДАІ і брыгаду хуткай дапамогі. Яшчэ да іх прыезду разам з жонкай спрабаваў аказаць хлопцу першую дапамогу. Сам жа вадзіцель і яго пасажыры не пацярпелі.

У момант ДТЗ на гэтым участку дарогі ішоў лівень. І мяркуючы па сухім асфальце ў месцы, дзе спаў пешаход, ён там знаходзіўся ўжо працяглы час. Уся вопратка хлопца была чорная, святлоадбівальных элементаў на ёй не было. Гэта значыць пешаход не пакінуў кіроўцу ніводнага шанца быць заўважаным.

Акрамя гэтага, аварыя адбылася за 800 метраў ад Грэска. Дамоў побач няма, дарога не асветлена.

Завялі крымінальную справу. Праводзіцца праверка.

61
ЯНКА / Адказаць
15.07.2019 / 21:18
★ Rover — прозьвішча шо'фера? Ці гэта быў усёткі шо'фер Rover'a? Га, «журналісты»?! ★
12
a.hto.tam.idze / Адказаць
15.07.2019 / 22:16
Самае цікавае для кіроўцы пачнецца крыху пазней, калі ён даведаецца, што ў адпаведнасці з самымі справядлівымі ў свеце ПДР, ён не зрабіў усё магчымае, каб прадухіліць здарэнне.
13
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
15.07.2019 / 22:17
Усе па Дарвіну,звычайны адбор,спадзяюся кіроўца на волі.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру