Рада ЕС ухваліла ўвядзенне санкцый супраць Турцыі з-за бурэння шэльфа ў выключнай эканамічнай зоне Кіпра.

Еўрасаюз прыпыніць перамовы па пагадненні аб паветраных перавозках і адменіць шэраг нарад на высокім узроўні ў рамках дыялогу паміж ЕС і Турцыяй, а таксама скароціць аб'ём дапамогі краіне па падрыхтоўцы да ўступлення ў саюз. Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку прапанавана перагледзець сваю крэдытную дзейнасць у Турцыі, асабліва ў галіне крэдытавання з дзяржаўнай падтрымкай.

На шэльфе ў выключнай эканамічнай зоне Кіпра знаходзяцца вялікія залежы нафты і газу. Турцыя шмат гадоў аспрэчвае межы гэтай зоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0