president.gov.ua

Каманда прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага дапускае правядзенне датэрміновых выбараў у органы мясцовага самакіравання. Пра гэта заявіў прадстаўнік прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Руслан Стэфанчук у праграме «Свабода слова» на ICTV.

«Уладзімір Зяленскі ішоў з выразным разуменнем таго, што нас не цікавіць пытанне змены асоб у сістэме ўлады, якая дзейнічае цяпер.

Калі ты кінеш свежы агурок у бочку з пракіслымі агуркамі, ён стане кіслым агурком», - заявіў Стэфанчук.

Паводле яго слоў, у аснове рашэння аб магчымасці датэрміновых выбараў ляжыць жаданне перазагрузіць ўсю сістэму стасункаў улады з грамадзянамі. Стэфанчук адзначыў, што цяпер разглядаюцца варыянты правядзення названых выбараў наступнай восенню ці раней.

21 ліпеня ва Украіне пройдуць датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0